Skip to main content

Капітул ФОС

З 25 па 27 лютага ў Гродне прайшлі абрады Капітула Францішканскага Ордэна Свецкіх.
Святы Францішак устанавіў тры ордэны: першы – для духоўных асоб, другі – для ордэнскіх сясцёр і трэці – для свецкіх. Францішканскі Ордэн Свецкіх аб’ядноўвае людзей рознага ўзросту, з рознай адукацыяй і становішчам у грамадстве, якія прагнуць выконваць Евангелле, пераймаючы прыклад св. Францішка. У Гродне свецкія францішкане аб’яднаныя пры касцёлах сваіх парафій, дзе рэгулярна збіраюцца на сустрэчы.
Ордэн Свецкіх мае сваё заканадаўства і права, якое патрабуе, каб кіраўніцтва Ордэна выбіралася раз на 6 год. З гэтай мэтай у Гродна прыехалі прадстаўнікі Ордэна Свецкіх з усёй Беларусі, прысутнічалі таксама прадстаўнікі свецкіх францішканаў з Генеральнай Рады з Рыма. Кіраўніком Ордэна была абрана яго часовая кіраўнік сп. Марыя Эталь. На пасяджэнні таксама абмеркавалі пераклад на беларускую мову Рэгулы Францішканскага Ордэна Свецкіх.