Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч прымае ўдзел у семінары ў Варшаве на тэму кіравання чалавечымі рэсурсамі

 

czal res19 лютага ў Еўрапейскім цэнтры камунікацыі і культуры ў Варшаве пачаўся семінар на тэму кіравання чалавечымі рэсурсамі. У практычным семінары прымае ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Заняткі праводзяць між іншым біскупы з ЗША і Славакіі. Выступоўцы дзеляцца сваім вопытам на тэму адносін з прэзбітэратам, кансэкраванымі і свецкімі асобамі. Акрамя таго, звяртаецца ўвага на клопат аб пастаяннай фармацыі ў жыцці святара і яе значэнне. Таксама ідзе гаворка пра супрацоўніцтва са свецкімі асобамі.

Семінар, акрамя асноўнай часткі, ці лекцый і заняткаў, а таксама нефармальнай сустрэчы з прафесіяналамі са сферы кіравання чалавечымі рэсурсамі, з’яўляецца нагодай да абмены поглядамі, вопытам і да размоваў паміж удзельнікамі і дае магчымасць хвіліну адпачыць у спрыяльнай атмасферы.

Завершыцца семінар 22 лютага.

Кс. Юрый Марціновіч