Skip to main content

Сход дзеканаў Гродзенскай дыяцэзіі

24 лютага ў будынку гродзенскай дыяцэзіяльнай курыі адбыўся сход дзеканаў Гродзенскай дыяцэзіі. Узначаліў яго кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
Усе павіншавалі новых дзеканаў, якіх у 2010 г. ксёндз біскуп прызначыў у дэканаты Гродна-Усход, Бераставіца, Слонім, Дзятлава і Сапоцкіна. Кс. Юзаф Станеўскі, рэктар Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, выступіў з рэфератам “Праект статуту дзеканаў Гродзенскай дыяцэзіі”.
Потым дзеканы мелі магчымасць прадставіць справаздачу з дэканатаў, акрэсліваючы перспектывы і адзначаючы цяжкасці ў супрацоўніцтве з кондэканальнымі святарамі і вернікамі. Былі акрэслены пастулаты далейшай каардынацыі душпастырскай дзейнасці ў 16 дэканатах дыяцэзіі. Прысутныя на сходзе дзеканы ўнеслі таксама свае прапановы ў душпастырскую праграму і праграму ўрачыстасцей 20-годдзя дыяцэзіі і 70-годдзя пакутніцкай смерці св. Максіміліяна Марыі Кольбэ. Сход насіў афіцыяльны характар і быў адной з форм каардынацыі душпастырскай дзейнасці паміж ксяндзом біскупам і святарамі, а таксама паміж святарамі і вернікамі Гродзенскай дыяцэзіі.