Skip to main content

Візіт Ad limina: паглыбляць сэнс літургіі і захоўваць народную пабожнасць

 

kangregacyja 55 лютага, чарговы дзень у межах візіту ad limina Apostolorum, беларускія біскупы ў поўным складдзе, разам з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам, распачалі з наведвання Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Гэтую кангрэгацыю ўзначальвае кардынал Рабэр Сара.

Сітуацыю ў галіне літургікі ў Касцёле ў Беларусі прадставіў падчас візіту старшыня беларускага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх праінфармаваў  кіраўніцтва кангрэгацыі аб тым, штo ў савецкія часы падчас ганенняў не была выдадзена ніводная літургічная кніга. Таксама арцыбіскуп засяродзіўся на працэсе літургічнага аднаўлення, якое прадпісаў Другі Ватыканскі Сабор, і канкрэтна на падрыхтоўцы літургічных кніг на беларускай мове.

Пры гэтым іерарх падкрэсліў, што працэс перакладу літургічных текстаў, з-за адсутнасці адпаведна апрацаванай і традыцыйнай тэрміналогіі, з’яўляецца вельмі складаным, а таксама творчым, бо неабходна прыдумваць неалагізмы.

Старшыня ККББ дадаў, што, нягледзячы на гэтыя цяжкасці, усе літургічныя кнігі перакладзены на беларускую мову і выдадзены.

kangregacyja 13

Таксама Мітрапаліт Кандрусевіч падрабязна распавёў аб падрыхтоўцы да першай Камуніі, сакрамэнту канфірмацыі, сакрамэнту сужэнства, практыцы сакрамэнту паяднання, эўхарыстычных працэсіях, народных набажэнствах і захаванні літургічных нормаў у дзейнасці Касцёла ў Беларусі.

Кіраўніцтва кангрэгацыі з прызнаннем да высілкаў Касцёла прыняло прадстаўленую інфармацыю. Тым не менш кардынал Рабэр Сара звярнуў увагу на неабходнасць паглыбляць у Божым народзе сэнс літургіі і захоўваць народную пабожнасць, дзякуючы якой народ захаваў веру ў часы ганенняў, а таксама імкнуцца выкарыстоўваць літургіку для ўзрастання веры.

Прэфект кангрэгацыі падкрэсліў, што неабходна таксама звярнуць увагу на захоўванне належнай пашаны да сакрамэнтаў, бо ў сучасным свеце існуе пагроза іх дэсакралізацыі, асабліва Эўхарыстыі.

Кс. Юрый Марціновіч