
“Для нас гэта быў першы чэмпіянат. Першая гульня была з фаварытам групы, харвацкай камандай. Тым большыя эмоцыі выклікаў прыгожы гол кс. Андрэя Лішкі. Гэта быў самы хуткі, бо на першых секундах, і самы прыгожы – з сярэдзіны поля – гол чэмпіяната. Так менавіта мы распачалі сваю гульню ў Кельцах. А потым… На жаль, мы прайгралі ўсе гульні: з Харватыяй 1:3, са Славеніяй 0:1, з Партугаліяй 0:2, з Аўстрыяй 1:5, з Венгрыяй 0:5. Апошнія два матчы ўжо мала што для нас значылі, проста была добрая нагода папрактыкавацца ў тактыцы. Трэнер нашай каманды, сп. Аляксандр Гусар, адзначыў высокі ўзровень чэмпіяната і адзначыў, што каманды павінны быць вельмі добра да яго падрыхтаванымі.
У паўфінале чэмпіяната будуць гуляць Боснія і Герцэгавіна з Харватыяй і Польшча з Партугаліяй. У сераду ўсе святары-ўдзельнікі чэмпіяната наведаюць Чанстахову, а ў чацвер раніцай – санктуарый Святога Крыжа. У чацвер пасля абеда мы даведаемся пра новых пераможцаў чэмпіяната.