Гімнам да Духа Святога пачалося 29 студзеня ў будынку біскупскай курыі ў Гродне пленарнае пасяджэнне старшыняў сінадальных камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі.
Сустрэчу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Прысутнічаў таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Падчас пасяджэння адбылося ўручэнне дэкрэтаў аб персанальным складзе кожнай сінадальнай камісіі разам з праектам матэрыялаў для апрацоўкі.
Генеральны сакратар Сінода кс. канонік Антоні Грэмза азнаёміў прысутных святароў са зместам матэрыялаў, над якімі будзе працаваць кожная сінадальная камісія.
Працы камісій будуць праходзіць згодна з правіламі Сінода і ў супрацоўніцтве з яго Генеральным сакратарыятам.
Сустрэча скончылася супольнай малітвай і благаслаўленнем, якое ўдзялілі біскупы на далейшы плённы ход сінадальных прац.
Кс. Юрый Марціновіч