Skip to main content

Адбылася аплаткавая сустрэча валанцёраў “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі

 

karytas aplatak 218 студзеня адбылася аплаткавая сустрэча валанцёраў Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча прайшла ў памяшканні дыяцэзіяльнага “Карытас”.

 

Дырэктар дабрачыннага таварыства ксёндз Раман Рачко выказаў валанцёрам падзяку за іх чулыя сэрцы і жаданне бескарысліва служыць добрай справе.

karytas aplatak 1

Падчас дзялення аплаткамі прысутныя выказвалі адзін аднаму найлепшыя пажаданні, шчырыя словы ўдзячнасці і любові.

У прыемнай атмасферы сустрэча працягнулася размовай, дзе ўдзельнікі дзяліліся ўражаннямі і ўспамінамі, а таксама планавалі сваю супольную дабрачынную дзейнасць на новы 2018 год.

Наталля Вішнеўская