Skip to main content

Фотафакт: хор “Cantate Domino” выступіў з калядным канцэртам у Іўі

 

iue kancert ksc 214 студзеня дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” выступіў з калядным канцэртам у парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

Падчас выступлення ў выкананні харыстаў прагучалі вядомыя калядкі і пастаралкі, у якіх узгадвалася аб тым, што Бог пасяліўся сярод людзей на зямлі.

Прысутныя ў святыні вернікі мелі магчымасць уключыцца ў супольны спеў падзякі Богу за Слова, якое сталася целам.

На заканчэнне канцэрту пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі падзякаваў кіраўніку хору Генрыху Давідовічу і ўсім харыстам за прыгожы музычны падарунак для іўеўскай парафіі.

iue kancert ksc 1

Святар адзначыў, што калядны канцэрт дыяцэзіяльнага хору ў гэтай парафіяльнай супольнасці стаў ужо добрай традыцыяй. Сёлета прайшоў ужо чарговы канцэрт у Іўі, які вернікі ацанілі доўгімі апладысментамі.

Дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” узнік у 1999 г. у Гродне. З самага пачатку кіраўніком хору з’яўляецца Генрых Давідовіч. Хор выконвае спевы на трох мовах: польскай, лацінскай і беларускай. У репертуары калектыву не толькі літургічныя спевы, але і вядомыя класічныя творы.

Кс. Юрый Марціновіч