13 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пад кіраўніцтвам прэфекта кс. Андрэя Лішко традыцыйна наведалі сваіх даўніх сяброў з радунскага дома-інтэрната, каб падзяліцца з імі радасцю перажывання ўрачыстасці Нараджэння Пана.
Добры настрой дзяцей, іх радасныя і адкрытыя ўсмешкі гаварылі аб тым, што выхаванцы інтэрната з нецярплівасцю чакалі прыезду семінарыстаў. Таксама дзеці падрыхтавалі для гасцей тэатральную пастаноўку аб Божым Нараджэнні.
Семінарысты спадзяюцца, што цёплая, насычаная эмоцыямі атмасфера надоўга застанецца ў памяці як тых, хто рыхтуецца да святарства, так і дзяцей, якім вельмі неабходны падтрымка і любоў.
Яўген Амасёнак, семінарыст