Skip to main content

У парафіі Святой Сям'і ў Лідзе прайшла аплаткавая сустрэча міністрантаў

 

aplatak mnstr 5Кожны год падчас Калядаў у парафіі Святой Сям' і ў Лідзе праходзіць аплаткавая сустрэча міністрантаў і іх сем'яў. Гэты год не быў выключэннем. Ксёндз Юрый Гурскі, арганізатар сустрэчы, сабраў міністрантаў і іх бацькоў, каб разам, як адна сям'я, дзяліцца радасцю нараджэння маленькага Езуса.

Пачалася сустрэча з чытання Евангелля, якое распавядала аб нараджэнні Пана. Далей прысутных чакала сумесная малітва ў інтэнцыях сем’яў, падчас якой бацькі маліліся за сваіх дзетак.

aplatak mnstr 2

Ксёндз Юрый Гурскі адзначыў, што Божае Нараджэнне – вельмі важнае свята для хрысціяніна. Бо сёння чалавек у святочнай мітусні забывае пра самае галоўнае, забывае сустракаць Езуса, як гэта рабілі пастухі: з пяшчотай, перад бэтлеемскай стайняй. Святар таксама заклікаў кожнага спяшацца да маленькага Езуса так, як рабілі гэта каралі з Усходу, каб скласці свае дары і пашану Збаўцу. Ксёндз Юрый Гурскі адзначыў вартасць  сумеснай малітвы ў сем’ях, бо бацькі павінны даваць дзяцям прыклад сапраўднай веры і любові.

aplatak mnstr 3

Аплаткавая сустрэча была вельмі атмасфернай, калі кожны мог адчуць цеплыню, дабрыню, пяштоту. Усе прысутныя падзяліліся шчырымі і добрымі пажаданнямі, разам спажылі святочны пасілак, правялі час весела і з карысцю.

У канцы сем’і памаліліся за кожнага з прысутных і падарылі адзін аднаму цёплыя сяброўскія абдымкі.

Вікторыя Бурч