
Пасля малітвы адбылася традыцыйная сустрэча ў сясцёр назарэтанак. Яе тэмай было навучанне рэлігіі ў школе і пры касцёлах. Сустрэча мела даследчыцка-дыскусійны характар. Падчас яе была падкрэслена неабходнасць адпаведнага сямейнага хрысціянскага выхавання, якое з’яўляецца асновай будучага добрага супрацоўніцтва Касцёла і сям’і.
Наступная сустрэча Душпастырства адбудзецца 13 сакавіка а 16.00. Шчыра запрашаем настаўнікаў і выхаваўцаў на душпастырскія сустрэчы.