 Супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі  падрыхтавалі і правялі дабрачынны  кірмаш у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. На кірмашы былі прадстаўлены сувеніры каляднай і навагодняй тэматыкі, вігілійныя свечкі, гіпсавыя фігуркі Панны Марыі, Святой Сям’і, анёлаў і шмат іншых вырабаў ручной працы.

Да ўдзелу ў кірмашы былі запрошаны выхаванцы дамоў-інтэрнатаў, якія разам са сваімі выхавацелямі стварылі прыгожыя сувеніры і навагоднія цацкі.

Выручаныя ад продажу вырабаў сродкі будуць перададзены ў інтэрнаты на патрэбы выхаванцаў. Таксама частка сродкаў будзе накіравана для дзяцей-інвалідаў, дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, і на падтрымку “Мабільнай дапамогі” (для самотных і хворых людзей).

Супрацоўнікі “Карытас” удзячныя ўсім вернікам, якія прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі.

Наталля Вішнеўская