Skip to main content

Сустрэча ў Педагагічным каледжы

9 лютага ў Педагагічным каледжы адбылася сустрэча студэнтаў малодшых курсаў гэтай навучальнай установы з прадстаўнікамі свецкіх уладаў па справах выхавання і ідэалогіі, а таксама прадстаўнікамі праваслаўнага і каталіцкага духавенства гродзенскай дыяцэзіі. Каталіцкую дыяцэзію прадстаўляў кс. Антоні Грэмза, які займаецца справамі студэнтаў і апякуецца Душпастырствам студэнтаў і старэйшай моладзі г. Гродна.
Сустрэча праходзіла ў выглядзе пытанняў і адказаў. Студэнты мелі магчымасць непасрэдна задаваць пытанні духавенству. Найчасцей пытанні датычылі падрыхтоўкі да шлюбу, адносін паміж хлопцамі і дзяўчатамі, граху, малітвы за памерлых і сэнсу жыцця. Маладых людзей цікавіла таксама пазіцыя Касцёла адносна сноў, клінічнай смерці і ўплыву на людзей злога духа. Сустрэча доўжылася каля 2 гадзін. Напрыканцы ўлады каледжа падзякавалі ўсім за ўдзел і падкрэслілі неабходнасць далейшых узаемных сустрэчаў, каб наблізіць навучальнай моладзі хрысціянскія і духоўныя каштоўнасці, неабходныя для духоўнага адраджэння грамадства.