
Паводле сведчання св. Грыгорыя, папы, на трэці дзень пасля смерці сястры св. Бенедыкт, глядзячы са сваёй келлі на свет і кляштар, у якім жыла св. Схаластыка, убачыў яе душу ў выглядзе белай галубкі, што ўзносіцца неба. Ён адразу ж паслаў братоў па яе цела і паклаў яго ў магілу, якую падрыхтаваў для сябе ў касцёле свайго кляштара. Святая адышла да Бога каля 542 г.
Св. Схаластыка з’яўляецца духоўнай маці ўсіх сем’яў бенедыктынак. Бенедыктынская ідэя і сёння мае багаты плён у даўніх і новых ордэнскіх сем’ях.