Skip to main content

Навучэнцы семінарыі ў Гродне наведалі садок для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі

 

dz sadok 115 снежня, y Сусветны дзень валанцёра, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі садок для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, каб адарыць яго жыхароў узнёслым настроем і радасцю надыходзячага свята.

Насычаная яркімі эмоцыямі і ўражаннямі атмасфера сустрэчы спрыяла таму, каб дзеці адчулі бязмежную любоў Бога і пранікнуліся радасцю светлага свята Нараджэння Хрыста. Час, праведзены сумесна, дазволіў таксама і семінарыстам адчуць невымоўную асалоду ад магчымасці дзяліцца досведам асабістага спаткання з Богам у штодзённым жыцці.

Навучэнцы семінарыі спадзяюцца, што настрой і эмацыянальны ўздым, якія панавалі падчас сустрэчы, застануцца надоўга ў памяці дзяцей, якім неабходны спачуванне, увага і клопат.

Яўген Амасёнак, семінарыст