
Падчас св. Імшы кс. Павел Салабуда адзначыў у казанні, што “кожны, хто працуе ў сродках масавай інфармацыі, павінен быць святлом свету. Усё часцей можна заўважыць, што свет СМІ жыве па прынцыпе “хлусіце, а заўсёды нешта з гэтага атрымаецца”. Каталіцкія сродкі масавай інфармацыі не могуць прыпадабняцца да такога свету. Хрыстос, які з’яўляецца Святлом і Праўдай, кожнаму з нас прапануе жыццё, годнае хрысціяніна”.
Наступная сустрэча Душпастырства адбудзецца 6 сакавіка а 16.00 у Пабрыгіцкім касцёле. Шчыра запрашаем усіх супрацоўнікаў СМІ.