
Спачатку кс. біскуп асвяціў прынесеныя вернікам свечкі. Потым іерарх прайшоў у працэсіі праз касцёл у суправаджэнні святароў і сясцёр з манаскіх ордэнаў. У гаміліі ксёндз біскуп Аляксандр наблізіў вернікам сутнасць манаскіх шлюбаў і заахвоціў да зразумення значнасці пакліканняў да манаскага жыцця. Адзначыў таксама, што ў дыяцэзіі адраджаюцца індывідуальныя формы манаства, паміж іншым – манаскае дзявоцтва. Пастыр звярнуў увагу прысутных на значнасць адкрыцця паклікання і прыняцця гэтай Божай ласкі і дапамогі ў яе адкрыцці.
Пасля гаміліі кансэкраваныя асобы аднавілі манаскія шлюбы, а святары блаславілі свечкамі прысутных у святыні вернікаў. Напрыканцы Эўхарыстыі смаргонскі дзекан а. Здзіслаў Ведэр ад імя ўсіх падзякаваў ксяндзу біскупу за яго нястомную пастырскую паслугу.