Skip to main content

Адукацыйны курс для сямейных кансультантаў прайшоў у Баранавічах

kurs 1З 5 па 9 лістапада ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах прайшоў адукацыйны курс для дарадцаў сямейнага жыцця і тых, хто працуе з сем’ямі ў парафіях і сямейных кансультацыях. Сустрэчу арганізавала Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

У занятках прыняло ўдзел 16 вернікаў з усіх дыяцэзій Беларусі. Штодня яны мелі магчымасць практыкавацца ў майстэрнях, якія дапамагалі здабываць новыя веды і досвед у працы з сем’ямі.

kurs 6

Адукацыйны курс з цыклу "Тэрапія, сканцэнтраваная на вырашэнні" дапамог сабраным пазнаць метад уяўлення ў рашэннях і абрання найбольш адпаведнага выхаду са складзенай сітуацыі. Удзельнікі курсу таксама праводзілі цікавыя дыскусіі.

kurs 5

Падчас спаткання вялікая ўвага ўдзялялася не толькі працэсу навучання, але і духоўнаму аспекту. Дзень распачынаўся са св. Імшы. Штодзённа вернікі мелі час для асабістай малітвы. 

Наступная адукацыйная сустрэча запланавана на сакавік 2018 года.

Даведка:

"Тэрапія, сканцэнтраваная на вырашэнні" - гэта метад, які грунтуецца на здагадцы, што фокус увагі на рэсурсах, мэтах і рашэннях карысней, чым канцэнтрацыя на праблеме і пошуках яе прычын. Аўтарамі тэорыі з'яўляюцца амерыканскі псіхатэрапеўт Стыў дэ Шазэр і яго жонка Інсу Кім Берг.

kurs 3

Прапанаваная імі мадэль знаходзіць прымяненне ў працы як з асобнымі людзьмі, так і з групамі. У пытанні тэрапіі таксама адзначаюць, што падыход выкарыстоўваецца і апраўдваецца ў працы з асобамі, якія маюць досвед у розных жыццёвых праблемах, такіх, як дэпрэсія, залежнасці, сужэнскія канфлікты і г.д. Дадатковым пацвярджэннем карысці такога падыходу служыць факт, што гэтая мадэль увасабляецца ў працы з рознымі ведамствамі ў многіх краінах, а кнігі і артыкулы пра тэрапію былі перакладзены на 14 моў.

Iрына Мялешка