
Прадстаўнік нашай каманды кс. Павел Салабуда сказаў: “Напэўна, для нас гэта будзе цяжкая гульня, таму што супернікі сапраўды сур’ёзныя, каманда Польшчы перамагала ў чатырох папярэдніх турнірах. На апошнім, у Партугаліі, яны перамаглі каманду гаспадароў. Мы спадзяемся, што годна будзем прадстаўляць наш край, і задаволены тым, што маем магчымасць спаткацца са святарамі з усёй Еўропы. У нас будзе цудоўная магчымасць падзяліцца таксама святарскім дасведчаннем”.
Матчы Чэмпіянату будуць разыграны ў аўторак, 23 лютага, у спартыўных залах Кельц і Манхоцях-Схаластэрыі. Фіналы запланаваны на чацвер, 24 лютага, у Кельцах.