Skip to main content

Першы дэканальны фестываль калядак і пастараляў у Іўі

  23 студзеня ў Іўі адбыўся Першы дэканальны фестываль калядак і пастараляў “Gloria in Excelsis Deo”, арганізаваны па ініцыятыве кс. дзекана Яна Гавэцкага. Гэта працяг арганізаванага ў Іўі ўжо 8 гадоў запар конкурсу калядак, які выходзіць на новы ўзровень, бо з кожным годам у ім прымае ўдзел усё больш артыстаў. У гэтым годзе іх было 210. На фестывалі прысутнічалі шаноўныя госці: кс. бп Аляксандр Кашкевіч, прадстаўнікі Генеральнага Консульства РП у Гродне Генеральны Консул сп. Анджэй Хадкевіч і Консул сп. Катажына Гжэхнік, прадстаўнікі польскіх грамадскіх арганізацый і святары з дэканата. Фестываль распачаўся а 13 гадзіне супольнай Святой Імшой. Потым усе накіраваліся ў Дом культуры на прагляд праграмы. Фестываль меў тры катэгорыі: салісты; дуэты, трыа, квартэты; гурты і хоры. Гасцямі фестывалю быў францысканскі гурт дзяцей і моладзі з Гальшанаў і гурт “MICHAEL” з Ашмянаў.
Арганізатары шчыра дзякуюць уім людзям добрай волі, дзякуючы якім фестываль мог адбыцца:
  •    Генеральнаму Консульству РП у Гродне
  •    Арганізацыі “Дапамога Католікам на Усходзе”
  •    Caritas Іўе
  •    Фундацыі “Дапамога Дзецям на Гродзеншчыне”
  •    “Wspólnocie Polskiej” аддз.у Беластоку
  •    і ўсім іншым ахвярадаўцам.
Лаўрэатамі фестывалю сталі:
Катэгорыя “салісты”:
Узроставая група 6-13 гадоў
   1 м. Шукаў Антон, 8 г., пар. Іўе
   2 м. Дударэвіч Дзіана, 13 г., пар. Юрацішкі
   3 м. Райская Алена, 8 г., пар. Трабы
Узроставая група 14-18 гадоў
   1 м. Мацкевіч Яўген, 17 г., пар. Суботнікі, Жэмаслаўль
   2 м. Якавец Ганна, 15 г., пар. Іўе
   3 м. Дарняк Людміла 14 г., пар. Іўе
Катэгорыя “дуэты, трыа, квартэты”
   1 м. Квартэт пар. Ліпнішкі: Квач Вольга, Нехвядовіч Алеся, Станкевіч Агнешка, Філон Марта
   2 м. Дуэт пар. Юрацішкі: Лобач Аляксандр, Бялько Марыя
   3 м. Дуэт пар. Трабы: Шапуцька Дар’я, Колышка Караліна
Катэгорыя “гурты і хоры”
   1 м. Гурт „OREMUS”, пар. Іўе
   2 м. Хор „FIAT”, пар. Суботнікі
   3 м. Гурт “Батлейка”, пар. Ліпнішкі
Віншуем лаўрэатаў, шчыра дзякуем усім удзельнікам і запрашаем усіх да ўдзелу ў наступным фестывалі!