14 кастрычніка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне разам з прэфектам кс. Андрэем Лішко наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Радуні. Сваім візітам яны падарылі дзецям крыху радасці і цеплыні і запэўнілі, што тыя вельмі патрэбныя і каштоўныя.
Семінарыйная фармацыя мае на ўвазе, каб будучыя святары здзяйснялі справы міласэрнасці – служэння патрабуючым дапамогі, асабліва дзецям. Таму некалькі разоў у год семінарысты едуць у дом-інтэрнат у Радуні і іншыя падобныя ўстановы, каб аддаць дзецям свой вольны час.
Яны служаць дзецям таксама талантамі і здольнасцямі, развіваючы кола індывідуальных інтарэсаў і жаданняў дзяцей.
На гэты раз адбыліся футбольны матч паміж мясцовай камандай і семінарыстамі, гульні, размовы. Усё гэта спрыяла таму, каб яшчэ бліжэй пазнаёміцца адзін з адным і паразмаўляць на тэмы, якія найбольш хвалююць падлеткаў.
Кс. Юрый Марціновіч