Skip to main content

Навіны з Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі

   24 студзеня алюмны нашай семінарыі распачалі другі семестр навучання і духоўнай фармацыі. У суботы пасля перапынку, які доўжыўся тыдзень, яны вярнуліся ў Alma Mater, а ў нядзелю, як і заўсёды, удзельнічалі ў Святой Імшы ў гродзенскай катэдры. З панядзелка ў семінарыі распачаўся другі семестр. Святарам-выкладчыкам жадаем усіх ласкаў Божых у іх працы па выхаванні алюмнаў, а ўсіх вернікаў заахвочваем да малітвы за алюмнаў, каб яны годна і старанна падрыхтоўваліся да сваёй будучай службы Богу і людзям.