Skip to main content

Падрыхтоўка да Чэмпіянату Еўропы

  У нядзелю святары нашай дыяцэзіі распачалі падрыхтоўку да Чэмпіянату Еўропы святароў па міні-футболе, які пройдзе ў лютым 2011 г. у Кельцах (Польшча). У першай трэніроўцы прымалі ўдзел святары: Віктар Вялівіс, Павел Салабуда, Ян Сарэла, Артур Малафей, Андрэй Лішка, Антоні Абухоўскі і Ян Рушніцкі. На першай трэніроўцы святары правялі некалькі гульняў з міністрантамі з Путрышак. На наступнай запланавана гульня з алюмнамі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Арганізатары Чэмпіянату паведамілі, што на спаборніцтвах будзе выкарыстоўвацца мяч 4-га памеру.