Шмат гадоў таму прыхільнікі польскай культуры вырашылі стварыць на Лідчыне калектыў, які б папулярызаваў польскія традыцыі. На працягу 20 гадоў, дзякуючы супольным намаганням і творчаму энтузіязму ўдзельнікаў калектыву на чале з яго першым кіраўніком в.п. Станіславам Янушкевічам, мы былі сведкамі мастацкага развіцця гэтага пачынання.
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 20-годдзя паўстання і дзейнасці калектыву. Гэтыя гады пазначаны Вашымі падрыхтоўкамі, рэгулярнымі канцэртамі, а перш за ўсё – прызнаннем публікай Вашага мастацкага ўзроўню і нацыянальнай пазіцыі.
У год 20-й гадавіны паўстання калектыву мы разам з Вамі і Вашымі прыхільнікамі радуемся яго развіццю і дзейнасці. Дзякую Вам за ўдзел у касцельных урачыстасцях, які заўсёды служыць упрыгожванню літургіі і духоўнаму задавальненню вернікаў.
Жадаю ўсім “крэсавякам” перажывання наступных гадавін і юбілеяў! Сваімі выступленнямі развівайце супольную культуру Народа і падтрымлівайце Яго адзінства духа. Няхай Вас і Вашыя сем’і ў кожных высакародных пачынаннях суправаджаюць Божая ласка і апека.
З усяго сэрца ўсім б л а с л а ў л я ю
Аляксандр Кашкевіч,
Біскуп Гродзенскі
Біскуп Гродзенскі