15 студзеня на ўрачыстым пасяджэнні ў Адэльску можна было пачуць шмат сведчанняў пра жыццё і дзейнасць в.п. святароў Пятра Барташэвіча і Фелікса Сарокі. Дэкан гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы дацэнт Эдмунд Ярмусік у сваім рэфераце расказаў пра цяжкія часы, у якіх в.п. святарам давялося выконваць сваю паслугу. Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч прыгадаў прыгожы прыклад пробашчаў адэльскай парафіі, а кс. пралат Антоні Ханька, вахаванак в.п. кс. Пятра Барташэвіча, распавёў пра вялікую адкрытасць і набожнасць свайго пробашча. Падчас пасяджэння выступілі таксама іншыя выхаванцы памерлых святароў.