Skip to main content

У Навагрудку праходзяць рэкалекцыі для святароў Гродзенскай дыяцэзіі

swiatary 13

18 верасня ў Навагрудку пры парафіі Св. Міхала Арханёла пачаліся рэкалекцыі для святароў Гродзенскай дыяцэзіі. У духоўных практыкаваннях прымаюць удзел больш за 20 святароў з розных дэканатаў дыяцэзіі.

Рэкалекцыйныя навукі для святароў падрыхтаваў і прамаўляе кс. Эдмунд Друз TChr, правінцыял Нямецка-Галандска-Італьянска-Венгерскай правінцыі Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў. Ксёндз Эдмунд Друз добра вядомы ў Беларусі, дзе ў 2011-2014 гг. быў дырэктарам Пастаральнага цэнтра пры сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску.

Як адзначыў кс. Друз у першай уводнай рэкалекцыйнай навуцы, “кожныя рэкалекцыі – гэта найперш шанс, каб аднавіць кірунак жыцця нашых заданняў”.

“Мэта нашых рэкалекцый – стварыць магчымасць быць разам, супольнай малітвы, прыгадаць сабе ў чарговы раз важныя рэчы і вярнуцца да першапачатковай руплівасці”, – вызначыў ва ўступе мэту гэтай сустрэчы рэкалекцыяніст.

У першы дзень рэкалекцый святую Імшу ў парафіяльным касцёле ў Навагрудку ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх падзякаваў кс. Эдмунду Друзу за прыняцце запрашэння і прамаўленне гэтых рэкалекцый, а таксама за ўсю дабрыню. Біскуп пажадаў усім удзельнікам рэкалекцый, каб гэты час прынёс плёны адкрыцця на дзеянне Духа Святога і аднаўлення свайго духоўнага жыцця, каб з яшчэ большым запалам потым прыступіць да выканання святарскага служэння. 

Гэта ўжо другі тур святарскіх рэкалекцый, якія арганізавала гродзенская курыя. Першы тур адбыўся ў канцы жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, праводзіў яго дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

Кс. Юрый Марціновіч