Skip to main content

Біскуп адказвае на пытанні

  10 студзеня кс. бп Аляксандр Кашкевіч быў госцем рэдакцыі “Слова Жыцця” і адказваў на шматлікія пытанні, якія – згодна з аб’яўленай газетай акцыяй – можна было задаваць па тэлефоне. У Ксяндза Біскупа пыталіся, паміж іншым, пра:
- працу Гродзенскай курыі;
    - урачыстасці, звязаныя з 20-годдзем паўстання нашай дыяцэзіі;
    - абавязкі старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі;
    - візітацыі біскупа;
    - каранацыі абразоў у нашай дыяцэзіі;
- будову новых касцёлаў;
    - магчымасць браць напракат каталіцкія прэсу і кнігі;
    - увядзенне ў Беларусі паслугі пастаяннага дыяканату;
    - беларускую мову ў набажэнствах;
    - арганізацыйныя справы ў касцёле;
    - план дня Ксяндза Біскупа.

   Адказы на ўсе пытанні будуць змешчаны ў бліжэйшым нумары “Слова Жыцця”, які можна будзе набыць у нядзелю, 23 студзеня, ці прачытаць на нашай інтэрнэт-старонцы, пачынаючы з панядзелка, 24 студзеня.