
21 красавіка, у Вялікі Чацвер, запрашаем а 10.00 гадзіне да ўдзелу ў Святой Імшы ў катэдральнай базыліцы. Падчас Святой Імшы Хрызма адбудзецца ўрачыстае аб’яўленне пачатку Года святкавання 20-годдзя гродзенскай дыяцэзіі.
У святарскай супольнасці мы паглыбляем нашу сувязь з Хрыстом, Вечным і Найвышэйшым Святаром, а таксама з усімі братамі ў святарстве.