У аўторак, 11 студзеня, у касцёле на Дзевятоўцы распачала працу інтэрнэт-кавярня Caritas@Club. Яна адчынена з аўторка па пятніцу з 9.00 да 13.00 і з 18.00 да 21.00 гадзіны, а ў суботы – з 9.00 да 13.00. Пачынаючы з 27 студзеня, кавярня будзе адчынена і паполудні. Карыстацца паслугамі інтэрнэт-кавярні могуць толькі парафіяне. Айцы рэдэмптарысты сардэчна запрашаюць сваіх парафіян.