Skip to main content

Святары гродзенскай дыяцэзіі – на Чэмпіянаце Еўропы

Сёлета ў лютым у Кельцах (Польшча) пройдзе Чэмпіянат Еўропы святароў па міні-футболе. Упершыню ў ім прымуць удзел святары нашай дыяцэзіі. “Мы будзем прадстаўляць нашу дыяцэзію і Беларусь, - сказаў кс. Павел Салабуда. - Мы рады, што сустрэнемся са святарамі з усёй Еўропы. Спорт патрэбны ў жыцці кожнага з нас, а тым больш – святара. Гэты чэмпіянат дапаможа нам у дасканаленні фізічнай формы і будзе на хвалу Бога”.
Заахвочваем усіх да малітвы за каманду нашых святароў. Больш інфармацыі на гэтую тэму будзе змешчана на нашай старонцы непасрэдна падчас чэмпіяната. Больш інфармацыі знойдзеце тут.