Skip to main content

Гродзенская каманда з Паўднёвага здабыла 16 медалёў на Парафіядзе ў Варшаве

peramozcy 29-14 ліпеня ў Варшаве адбылася 29-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі, арганізаваная Ордэнам піяраў.

У спаборніцтвах на спартыўным, культурным і рэлігійным полі ў гэтым годзе ўдзельнічала каля 1,5 тыс. маладых людзей з васьмі краін Еўропы, 900 з якіх – з Усходу.

Самую вялікую групу на спаборніцтвах утваралі беларусы – больш за 250 чалавек. Сярод іх была і каманда парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы). Менавіта яны атрымалі на Парафіядзе 16 медалёў, з якіх 5 залатых!

Гродзенская каманда заняла таксама чацвёртае месца ў спартыўных спаборніцтвах. Зусім крыху перашкодзіла ім увайсці ў тройку найлепшых. Першае месца занялі палякі, другое – каманда з Літвы, трэцяе – з Украіны.

Як адзначае Павел Зарэцкі, трэнер і адказны за гродзенскую каманду з Паўднёвага, моладзь паказала ў Варшаве вельмі добрыя вынікі. “Планка на Міжнароднай парафіядзе з кожным годам становіцца ўсё вышэйшай. Адсюль таксама навука для нас, што патрэбна яшчэ больш старанная падрыхтоўка, каб у наступным годзе вярнуцца з яшчэ лепшымі вынікамі”, - дадае ён.

Кс. Юрый Марціновіч