10 студзеня ў Пабрыгіцкім касцёле на аплаткавую сустрэчу сабраліся ордэнскія сёстры і катэхеты нашай дыяцэзіі. Урачыстую Святую Імшу ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч, а кс. Раман Катлімоўскі, адказны ў нашай дыяцэзіі за фармацыю ордэнскіх сясцёр, звярнуўся да прысутных з гаміліяй. Канферэнцыю, па традыцыі, прачытаў а. Юзаф Макарчык OFM Conv. Ад імя сясцёр са словамі падзякі і пажаданнямі Ксяндзу Біскупу выступіла с. Таццяна з Адамавічаў. Пастыр дыяцэзіі пажадаў усім прысутным, каб яны і далей абвяшчалі Хрыста кожнаму чалавеку, напатканаму на сваім жыццёвым шляху. Пасля супольнай Эўхарыстыі адбылася аплаткавая сустрэча з пачастункам.