Skip to main content

Сустрэча з падвядзеннем вынікаў адбылася ў душпастырстве “OPEN”

open 3

29 чэрвеня адбылося выніковае спатканне ўдзельнікаў Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN”.

Моладзь разам з душпастырам кс. Антоніем Грэмзам падсумавалі мінулы год фармацыі, які быў багаты на розныя падзеі. Прысутныя падкрэслілі, што правялі разам шмат гадзін, удзельнічаючы ў св. Імшах, катэхезах, арганізуючы разнастайныя душпастырскія акцыі, выязджаючы на розныя фармацыйныя сустрэчы.

open 2“За 11 гадоў душпастырства аб’яднала моладзь розных узростаў, стаўшы для многіх школай хрысціянскага ўзрастання, – адзначае кс. Антоній Грэмза. – Вельмі цяжка падлічыць, колькі людзей прайшло за гэты час праз нашу супольнасць. Шмат іх было і ў мінулым навучальным годзе. Спадзяюся, што зерне «OPEN» ужо прыносіць плён, і малюся, каб ён толькі ўзрастаў”.

open 1У маладых людзей, якія належаць да душпастырства, распачаліся канікулы. Але нягледзячы на гэта, многія з іх удзельнічаюць у летні час у розных душпастырскіх акцыях, якія арганізоўваюцца ў дыяцэзіі і далёка за яе межамі.

Кс. Юрый Марціновіч