Skip to main content

Біскуп Кашкевіч наведаў удзельнікаў “Канікул з Богам”, арганізаваных “Caritas”

kanikuly 1

29 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў дзяцей, якія адпачываюць у Нецечы (Лідскі дэканат). Лагер для дзяцей з тэрыторыі дыяцэзіі па традыцыі арганізавала Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі.

 

kanikuly 5Падчас сустрэчы з біскупам дзеці распавялі ардынарыю пра тое, як праводзяць свае канікулы і чым займаюцца ў лагеры. Яны адзначылі, што гэта для іх цудоўны час сустрэчы са сваімі аднагодкамі і час паглыблення рэлігійных ведаў.

Штодня дзеці ўдзельнічаюць у св. Імшы, якая адбываецца ў парафіяльным касцёле св. Міхала Арханёла. Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне рыхтуюць для дзяцей катэхезу, а таксама робяць іх дні адпачынку насычанымі разнастайнымі забавамі.

kanikuly 2Сустрэча біскупа з дзецьмі завяршылася малітвай і ўдзяленнем пастырскага бласлаўлення.

kanikuly 4“Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі ўжо шмат гадоў атачае клопатам дзяцей, асабліва ў летні перыяд, арганізуючы для іх спецыяльны адпачынак. Хлопчыкам і дзяўчынкам прадстаўляецца выдатныя ўмовы, каб правесці час з карысцю для цела і душы.

Кс. Юрый Марціновіч