Skip to main content

Рэкалекцыі для моладзі адбыліся ва Уселюбе

now 1 З 23 па 26 чэрвеня ва Уселюбе прайшлі выяздныя рэкалекцыі для моладзі з навагрудскай парафіі св. Міхала Арханёла.

Каля 20-ці чалавек на працягу чатырох дзён разважалі над Божым словам. У першы дзень моладзь вучылася адкрываць Божы вобраз у кожным чалавеку, хараство навакольнага стварэння і тое, што бліжняга належыць ацэньваць не толькі па знешнім выглядзе. У другі дзень – вучылася слухаць, успрымаць і адказваць на Божае слова. Трэці дзень быў прысвечаны ўменню аналізаваць прагненне сэрца і свае пачуцці. Катэхеза чацёртага закранала пытанні чысціні ўзаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай, а таксама прэзентацыю сусветнага хрысціянскага руху “Чыстыя сэрцы”.

now 2Згодна з праграмай рэкалекцый моладзь штодзённа перажывала Адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і св. Імшу, а таксама прымала ўдзел у інтэграцыйных вясёлых вечарынах, спартыўных гульнях і забаўляльных конкурсах.

С. Хэлена Драбіновіч CSFN