Skip to main content

Трэці дзень Парафіяды: канкурэнцыя ў спартыўных спаборніцтвах

sport 4121 чэрвеня, трэці дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, удзельнікі правялі на гарадскім цэнтральным стадыёне "Нёман", дзе змагаліся за прызавыя месцы ў спартыўных спаборніцтвах.

Важна адзначыць, што ўсе яны годна паказалі сябе і свае магчымасці. Дзеці спаборнічалі ў розных відах спорту: бадмінтоне, шашках, настольным тэнісе, скачках у даўжыню, кіданні мяча, футболе і ў многіх іншых конкурсах. На стадыёне панаваў дух суперніцтва, але ў той жа час тут кожны мог адчуць адзінства і сілу маладых і энергічных юнакоў і дзяўчат.

Ганаровымі гасцямі дня сталі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Яны з радасцю наведалі многія конкурсы і нават самі прынялі ў іх удзел. Напрыклад, біскуп Юзaф гуляў у шашкі і стаў на некалькі хвілін сапраўдным удзельнікам Парафіяды.

Пасля насычанага і цяжкага дня, вярнуўшыся ў касцёл, удзельнікі Парафіяды малілiся і дзякавалi Богу за перажыты дзень, за ўсе перамогі і паразы, за выдатную магчымасць развіваць свае таленты.

Затым моладзь чакала ўзнагароджванне. Самых лепшых канкурсантаў адзначыў медалямі і дыпломамі, падарункамі і памятнымі прызамі біскуп Юзаф. Калі пераможцы выходзілі на сцэну, то можна было заўважыць іх шчырыя ўсмешкі на твары і шчаслівыя вочы.

Пасля валанцёры падрыхтавалі для ўдзельнікаў забаўляльны вечар з конкурсамі і танцамі, на якім яны маглі адпачыць, пагутарыць з сябрамі і проста весела правесці час.

Вікторыя Бурч