20 чэрвеня, ў другі дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, раніца распачалася Св. Імшой у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне.
Стала добрай традыцыяй, што святары, якія нядаўна прынялі святарскія пасвячэнні, цэлебруюць Імшу і ўдзяляюць прыміцыйнае бласлаўленне. І гэты год не стаў выключэннем.
Літургію ўзначаліў а. Павел Раманчук OFMConv, якія заклікаў сабраных даверыць сваё жыццё Богу і старацца пачуць Ягоны голас. Святар заахвоціў таксама да ўважлівага распазнання сваёй жыццёвай дарогі і малітвы ў інтэнцыі новых пакліканняў да службы ў Касцёле.
З гаміліяй звярнуўся кс. Дзяніс Бразінскі, які звярнуў увагу на тры вельмі важныя рэчы: па-першае, бачыць ва ўсім прысутнасць Бога, па-другое, любіць кожнага чалавека, нават свайго ворага, і, па-трэцяе, удасканальваць свае таленты.
Св. Імша скончылася прыміцыйным бласлаўленнем, якое святары ўдзялілі праз ускладанне рук на голавы маладым удзельнікам Парафіяды.
Анастасія Мішкура
Фота Баляслава Гавэцкага