З 7 па 9 студзеня ў рэкалекцыйным цэнтры ў Сапоцкіне зноў сабраліся міністранты нашай дыяцэзіі. Рэкалекцыі для ніх арганізавала Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя. У гэтыя дні моладзь разам з духоўнымі айцамі і выкладчыкамі семінарыі разам разважала над тэмай веры, прыкладам якой была тым разам постаць Абрагама. Больш інфармацыі аб гэтай сустрэчы можна прачытаць на інтэрнэт-старонцы семінарыі www.wsd.grodnensis.by. Нагадваем, што чарговыя сустрэчы міністрантаў адбудуцца ў наступныя тэрміны: 1-3 красавіка і 14-17 ліпеня. Сардэчна запрашаем міністрантаў, якія жадаюць распазнаць сваё пакліканне.