
Кульмінацыяй сустрэчы было супольнае дзяленне аплаткай. Былі таксама падведзены вынікі конкурса “Віфлеемская шопка”, удзельнікі якой атрымалі падарункі ад святароў парафіі Гродна-Аўгустовак. Вучні школы, якія вывучаюць польскую мову, атрымалі салодкія падарункі ад ГА “Польская Мацеж Школьная”.