Сустрэча распачалася супольным спевам калядак і разважаннем таямніцы ўцелаўлення Божага Сына. Перад яслямі нованораджанага Хрыста паломнікі разважалі над праўдай веры, якой з’яўляецца прыхода на свет Збавіцеля.
Пасля гэтага адбылася Святая Імша з удзелам святароў і вернікаў – удзельнікаў паломніцтва. Эўхарыстыю ўзначаліў кс. Юрый Марціновіч, кіраўнік паломніцтваў. З Божым Словам да вернікаў звярнуўся кс. пралат Юзаф Трубовіч, дзекан дэканату Гродна-Захад. У сваёй гаміліі Ксёндз Пралат засяродзіў увагу на Святой Сям’і: Езусе, Марыі і Юзафе.
Пасля заканчэння літургіі паломнікі прагледзелі прэзентацыю папярэдніх пілігрымак і спецыяльна падрыхтаваную батлейку „Валадар нашых сэрцаў”, якую паказалі дзеці з парафіі Божай Маці Ружанцовай з Радуні.
Дзелячыся аплаткам, паломнікі жадалі адзін аднаму неабходных ласкаў і здзяйснення ўсіх сваіх мараў і планаў. Напэўна, у гэтых планах будзе таксама ўдзел у Х юбілейнай пілігрымцы Гродна-Рось, якая запланавана на пачатак жніўня новага 2011 года.
Дзякуем усім за прысутнасць на аплаткавым спатканні, каб яшчэ раз перажыць разам незабыўныя хвіліны з дарогі. Жадаем усім паломнікам ўдалага новага года, багатага на Божую ласку, і да сустрэчы ў жніўні на Х юбілейным паломніцтве!