Skip to main content

Патранальнае свята Сясцёр Назарэтанак

26 снежня Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта (назарэтанкі) адзначала сваё патранальнае свята – дзень Святой Сям’і. Гэты своеасаблівы для Сясцёр дзень распачаўся св. Імшой у Пабрыгіцкім касцёле, якую ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Разам з Сёстрамі маліліся запрошаныя госці і сем’і, якія прымаюць удзел у фармацыі. У гаміліі Ксёндз Біскуп звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што ў сучасным свеце сем’я вельмі патрабуе дапамогі, і таму задачай Cясцёр, паміж іншым, з’яўляецца ратаванне сем’яў нашай дыяцэзіі і стварэнне сваёй назарэтанскай сям’і па ўзоры Святой Сям’і з Назарэта.
У 2008 годзе Сёстры Назарэтанкі адзначалі свjй юбілей – 100-годдзе працы ў Гродне. Акрамя Гродна, назарэтанскія пляцоўкі, якія маюць душпастырскі характар, ёсць у Навагрудку, Лідзе, Шчучыне, Мінску, Івянцы; свае дамы Сёстры маюць у Маладзечне, Гродне – 2, Будславе, Касцяневічах, Мінску – 2, Наваельні, Смаргоні. Сёстры актыўна ўключаюцца ў евангелізацыю праз навучанне рэлігіі і дабрачынную дзейнасць.
Нагадваем, што ў Гродне ў кожную 4 нядзелю месяца ў Доме Сясцёр Назарэтанак па вул. Маладзёжнай, 4 А а 17.00 праходзяць сустрэчы для сем’яў з дзецьмі кожнага ўзросту. Гэтыя сустрэчы, на якіх кожны знойдзе нешта для сябе, дапамагаюць сем’ям жыць з Богам. Сёстры Назарэтанкі сардэчна запрашаюць сем’і на гэтыя сустрэчы.