Гэтымі днямі моладзь гродзенскай дыяцэзіі разам са сваімі душпастырамі і іншымі маладымі людзьмі з Беларусі прымае ўдзел у арганізаванай Taizé 33-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая ўпершыню праходзіць у Галандыі. З 28 снежня 2010 года па 1 студзеня 2011 тысячы маладых людзей збяруцца ў Ратэрдаме. Горад, у якім у XV стагоддзі нарадзіўся Эразм, у 2009 годзе быў названы Моладзевай сталіцай Еўропы і выразіў вялікае жаданне прыняць чарговы этап “паломніцтва даверу праз зямлю”.
У прыёме маладых людзей прымуць удзел таксама каталіцкія і пратэстанцкія парафіі вакол Амстэрдама (паміж іншым, з Гаагі і Дэльфта). Кс. бп Аляксандр Кашкевіч пажадаў нашай моладзі перад паездкай на гэтае спатканне плённага ў ім удзелу.