Skip to main content

Арганізатары Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці чакаюць новых валанцёраў

walanciory ddd 12Арганізатары Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці, які адбудзецца ўжо ў сёмы раз у Гродне 1 чэрвеня, чакаюць новых валанцёраў, якія захочуць разам падрыхтаваць шматлікія забавы для дзяцей.

Паведаміць пра свой удзел у валанцёрстве і атрымаць больш інфармацыі пра гэта можна ў кс. Юрыя Марціновіча — арганізатара і адказнага за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці:

e-mail: sakralna@op.pl

(8 044) 460 61 40 (Velcom),

(8 029) 784 05 72 (MTС).

Наступная сустрэча валанцёраў адбудзецца 21 мая ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 18.00.

"Чакаем з вялікай радасцю маладых, крэатыўных і творчых валанцёраў, якія разам з намі падрыхтуюць масу цікавых падзей для нашых наймалодшых дыяцэзіян. Створым разам сапраўднае свята для дзяцей! Падорым ім нашу любоў і час!" – звяртаюцца арганізатары да жадаючых далучыцца да правядзення Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці.

JM