Skip to main content

Адпуставая ўрачыстасць адбылася ў Вярэйках

wiarejki 38 мая ў Вярэйкаўскай парафіі адбылася ўрачыстасць ва ўспамін св. Станіслава, які ўшаноўваецца ў святыні ў правым бакавым алтары. На свята прыбылі шматлікія вернікі і святары з суседніх парафій Ваўкавыскага і Бераставіцкага дэканатаў.

wiarejki 8

Гамілію да прысутных прамовіў кс. Віталій Дабраловіч, дырэктар Нацыянальнага “Карытас”. Святар звярнуў увагу парафіян на тое, што жыццё хрысціяніна з’яўляецца дарам. “І як толькі чалавек гэта да канца ўсведамляе, яго жыццё можа перамяніцца ў корані. Ён перастае думаць толькі пра сябе і ўласныя патрэбы, а пачынае ахвярна служыць бліжняму, як Божае дзіця”, - падкрэсліў кс. Віталій.

wiarejki 1

wiarejki 7

Напрыканцы мясцовы пробашч парафіі кс. Валерый Лісоўскі падзякаваў духавенству, парафіянам і шматлікім гасцям, якія прыбылі на ўрачыстасць, за сумесную малітву. Пасля адбылося бласлаўленне. Скончылася ўрачыстасць эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла.

wiarejki 4

wiarejki 5

Ангеліна Пакачайла