Skip to main content

Завяршыўся першы дзень Дыяцэзіяльных дзён моладзі

ddm 1dzen 1Першы дзень Дыяцэзіяльных дзён моладзі, якія сёлета праходзяць у Навагрудку, завяршыўся канферэнцыяй на тэму “Марыя – нашая Маці і прыклад жыцця”, якую праводзіў а. Андрэй Ядкоўскі CSsR.

Святар адзначыў, што, калі хочаш быць шчаслівым, то толькі з Паннай Марыяй гэта магчыма. Айцец Андрэй звярнуў увагу, што Марыя для сучаснага чалавека з’яўляецца прыкладам адвагі.

ddm 1dzen 2

Святар узгадаў, што Марыя – найлепшая Маці, ніколі не пакідае чалавека, а ў кожную хвіліну жыцця прыходзіць з дапамогай і заўсёды побач. Айцец Андрэй заклікаў моладзь адкрыць малітву на ружанцы, аб якой прасіла сто гадоў таму Маці Божая ў Фаціме. Святар даў параду: “Калі хочаш быць шчаслівым – бяры ў рукі ружанец”.

Пасля канферэнцыі на цэнтральнай плошчы горада адбыўся канцэрт праслаўлення. Разам з семінарыйным гуртом AVE моладзь праслаўляла Бога праз спеў і танцы. На гэтую сустрэчу сабраліся не толькі ўдзельнікі ДДМ, але і жыхары горада. Сабраных перапаўняла радасць ад таго, што можна разам, не баючыся сваёй веры, праслаўляць Бога.

ddm 1dzen 5

ddm 1dzen 7

Алеся Жылевіч з парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах падзялілася сваімі ўражаннямі: “Праз канцэрт праслаўлення я напоўнілася духоўна. Для мяне вельмі важна праслаўляць Бога разам з маімі сябрамі”.

ddm 1dzen 3

А яе сябар Руслан Капуста дадаў: “Сённяшні дзень для мяне быў духоўна багатым: літургія, забава, радасць, сумеснае прабыванне з аднагодкамі і сумесная малітва адным голасам... Гэта ўсё сапраўды змяняе маё жыццё і набліжае да Бога”.

ddm 1dzen 6

Анастасія Мішкура, Вікторыя Бурч

Фота: Вольга Сяліцкая