Skip to main content

Аплаткавая сустрэча Душпастырства студэнцкай і працоўнай моладзі OPEN

oplatek-open-00040   23 снежня ў 19.15 у Пабрыгіцкім касцёле адбылася аплаткавая сустрэча Душпастырства студэнцкай і працоўнай моладзі OPEN. Святую Імшу ўзначаліў кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч. Пасля Імшы моладзь прадставіла ўвазе гледачоў батлейку на тэму святаў Божага нараджэння.
    Супольны аплатак студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна прайшоў у вельмі адкрытай і радаснай атмасфеы, дзе кожны мог падзяліцца аплаткам і  пачуць у свой адрас шмат добрых пажаданняў. Кс. Біскуп асвяцўшы аплаткі, падзякаваў душпастырам і самой моладзі за праяўленыя дабрачынныя ініцыятывы і за дапамогу Гродзенскай дыяцэзіі, пажадаў пленнага ўдзелу на сустэчы Тэзэ.