У пастырскім лісце біскуп Аляксандр Кашкевіч нагадвае пра ролю св. Яна Паўла ІІ у распаўсюджванні культу Маці Божай Фацімскай і змест фацімскіх аб'яўленняў:
- Да найважнейшага зместу паслання Найсвяцейшай Марыі належыць залічыць заклік чалавецтва да навяртання і пакаяння, просьбу аб штодзённым прамаўленні Ружанца, аб малітве заступніцтва за грэшнікаў і аб спецыяльным набажэнстве да Беззаганнага Сэрца Панн Марыі, што засноўваецца на прыманні святой Камуніі за ўласныя грахі і грахі свету ў пяць першых субот месяца.
Іерарх распавядае таксама пра мэту перэгрынацыі фігуры па парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і заклікае да актыўнага ўдзелу ў адмысловых набажэнствах.
Пастырскі ліст на польскай мове па спасылцы.