Skip to main content

Адбылася першая арганізацыйная сустрэча валанцёраў Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці

valancery ddm 230 красавіка ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася першая арганізацыйная сустрэча валанцёраў Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці. VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці адбудзецца 1 чэрвеня ў Гродне.

На сустрэчу прыбыло больш за 30 чалавек з розных парафій Гродна, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у падрыхтоўцы свята для дзяцей Гродзенскай дыяцэзіі.

Кожны ўдзельнік сустрэчы запоўніў анкету, падрыхтаваную арганізатарамі. Затым арганізатары прааналізуюць анкеты, падзеляць абавязкі і далучаць удзельнікаў да адпаведных груп і майстэрняў, якія будуць дзейнічаць падчас Дня дзіцяці.

valancery ddm 5

valancery ddm 4

Арганізатары чакаюць таксама новых валанцёраў, якія захочуць разам падрыхтаваць шматлікія забавы для дзяцей падчас VII Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці.

valancery ddm 1

Паведаміць пра свой удзел у валанцёрстве і атрымаць больш інфармацыі пра гэта можна ў кс. Юрыя Марціновіча — арганізатара і адказнага за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці: e-mail: sakralna@op.pl

(8 044) 460 61 40 (Velcom),

(8 029) 784 05 72 (MTС).

Наступная сустрэча валанцёраў адбудзецца 9 мая ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 17.00.

JM