Skip to main content

Шчаслівых Каляд!

Шаноўныя Наведвальнікі нашага партала!

    Заканчваецца наш супольны год. Пачатак заўсёды цяжкі, а таму мы ўдзячныя Вам за зразуменне і тое, што, нягледзячы ні на што, Вы былі з намі і падтрымлівалі нас добрым словам, парадай і малітвай. Спадзяемся, што разам мы зможам стварыць цікавы каталіцкі партал, які будзе несці Божае Слова і праўду хрысціянскага жыцця многім людзям.
    Свята Божага Нараджэння ўжо стукае ў нашы дзверы. Няхай у гэты радасны вечар будуць адчынены не толькі дзверы Вашых дамоў, але і Вашы сэрцы, што чакаюць Збаўцу. Няхай Хрыстос народзіцца ў вашых душах, асвячаючы іх і несучы надзею на лепшае заўтра. Няхай надыходзячы юбілейны для нашай дыяцэзіі 2011 год будзе спакойны, радасны і багаты на Божую ласку. Будзьце шчаслівы і заставайцеся з намі!