Святарскія пасвячэнні адбыліся 22 красавіка ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернайу у Гудагаі. Прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Генрыху Валейка ўдзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Падчас казання іерарх звярнуў увагу прысутных на патрэбу адвагі ў адказе на заклік Хрыста і заахвоціў да вернага крочання дарогай святарства.
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел шматлікія госці з Беларусі і з-за мяжы, сябры і родныя а. Генрыха. Пасля св. Імшы ўсе сабраліся за супольным сталом, каб адсвяткаваць чарговае "так" на пакліканне да служэння на ніве Пана.
А. Генрых паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Астраўцы. Святарскую фармацыю атрымаў у ордэне Кармэлітаў Босых у Беларусі і Польшчы.
а. Юрый Находка ОСD